Сусед не так прыпаркаваўся: ці можна выкладваць фота ў дамавы чат
20- 15.04.2025, 12:49
- 5,334

Размяшчэнне такіх матэрыялаў з'яўляецца апрацоўкай асабовых звестак.
Сітуацыі, калі хтосьці з жыхароў дома парушае правілы - напрыклад, паркуецца так, што іншым нязручна, або пакідае мяшок са смеццем ля пад'езда, - нярэдка абмяркоўваюць у дамавых чатах. Часам, каб прысароміць такіх грамадзян, іх фота ці відэа выкладваюць у агульнадамавы чат ці чат пад'езда. У Цэнтры абароны персанальных звестак звярнулі ўвагу, што гэта незаконна.
Там нагадалі, што размяшчэнне такіх матэрыялаў у інтэрнэце (у мэсэнджарах) з'яўляецца апрацоўкай асабістых звестак. І для такой апрацоўкі патрэбныя прававыя падставы.
- Арганізацыі ўласнікаў не надзеленыя заканадаўствам паўнамоцтвамі на здзяйсненне такіх дзеянняў і не маюць права публікаваць фота і відэа без дазволу людзей, выяўленых на іх, - заяўляюць у Цэнтры абароны персанальных звестак.
Што рабіць з парушальнікамі? Звяртацца ва ўпаўнаважаныя органы, каб тыя прыцягнулі вінаватых да адказнасці.