19 красавiка 2025, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны еўрапейскі банк сыходзіць з Расеі

3
Буйны еўрапейскі банк сыходзіць з Расеі

Гэта будзе зроблена як мага хутчэй.

Урад Італіі папросіць UniCredit пакінуць Расею як мага хутчэй. Гэта адна з умоў для ўхвалення паглынання банкам больш дробнага канкурэнта Banco BPM, паведамляе Reuters.

UniCredit уваходзіць у лік нямногіх міжнародных банкаў, якія не змаглі выйсці з Расеі пасля пачатку вайны супраць ва Украіне. Генеральны дырэктар Андрэа Арсель заявіў, што не хацеў нашкодзіць акцыянерам, выводзячы банк без справядлівай цаны за актывы.

Банк ужо сутыкнуўся з патрабаваннямі Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) паскорыць скарачэнне свайго бізнэсу ў Расеі.

Італьянскі ўрад разглядае ўгоду ў адпаведнасці з так званымі правіламі "залатой акцыі", якія дазваляюць яму блакаваць або ўстанаўліваць умовы для замежных і ўнутраных карпаратыўных паглынанняў у стратэгічных сектарах, такіх як энэргетыка, тэлекамунікацыі і банкаўская справа.

Чакаецца, што Італія таксама папросіць UniCredit захаваць стабільную стаўку паміж крэдытамі і дэпазітамі і падтрымліваць бягучыя аперацыі ў фінансаванні праектаў.

Урад можа абмеркаваць угоду ўжо на гэтым тыдні, паколькі пасяджэнне кабінета міністраў запланаванае на пятніцу. Урад схіляецца да ўмоўнага ўхвалення ўгоды Unicredit-Banco BPM, і пастанова чакаецца да канца красавіка.

UniCredit заявіў у гэтым месяцы, што ён запусціць сваю заяўку на набыццё акцый BPM на суму 14 млрд еўраў 28 красавіка пасля атрымання ўхвалення ад рынкавага нагляднага органа Consob. Аднак крэдытор пакідае за сабой права пачакаць да 30 чэрвеня, каб вызначыцца, ці працягваць умовы прапановы.

UniCredit

UniCredit – другая найбуйнейшая банкаўская група Італіі (пасля Intesa Sanpaolo). Асноўнымі рэгіёнамі дзейнасці з`яўляюцца Італія, Нямеччына, Аўстрыя і краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

UniCredit Group утварылася ў 1998 годзе ў выніку зліцця некалькіх італьянскіх банкаў, найбуйнейшымі з якіх былі група Unicredito (банкі Турына, Вероны і Трэвіза) і Credito Italiano.

UniCredit працуе ў Расеі праз даччыную кампанію са штатам амаль 3100 супрацоўнікаў і больш за 50 філіялаў. Міланскі банк заяўляе, што з 2022 года ён зарэзерваваў больш за 800 млн еўраў на выпадак дэфолтаў у Расеі і скараціў свой крэдытны партфель на дзве траціны. Вядома, што толькі за 2023 год ён заплаціў у расейскі бюджэт 150 млн даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках