19 красавiка 2025, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі збанкрутаваў вытворца згушчонкі

19
У Беларусі збанкрутаваў вытворца згушчонкі

Прадпрыемства працавала з 2013 года.

Адзін з буйных малочнакансервавых камбінатаў родам з поўначы Беларусі прызнаны банкрутам.

Як заўважыў партал Office Life, прадпрыемства працавала з 2013 года ў Віцебску.

Аднак фірма «Витебское лукошко» мела сталічную прапіску. Цяпер жа Эканамічны суд адкрыў справу аб яе банкруцтве.

Прадпрыемства нават удзельнічала ў буйных выставах у Беларусі і Расеі, але заваяваць давер спажыўцоў не змагло. Як і абагнаць вытворцаў з Рагачова ці суседзяў з Глыбокага.

У судзе высветлілася, што «Витебское лукошко» буйна завінавацілася бюджэту – амаль Br925 тыс. Аднак ніякай маёмасці ці нерухомасці ў фірмы няма.

Апошнія пяць гадоў вытворчасць стаяла на паўзе. Адзіным уласнікам называецца Аляксандр Хацкевіч. Ён не прыехаў у суд, а выявіць «Лукошко» паводле юрыдычнага адраса не ўдалося. Разгляд справы аб банкруцтве прызначаны на 24 чэрвеня 2025 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках