27 красавiка 2025, Нядзеля, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійскі стартап прапанаваў квантавую навігацыйную сістэму

8
Аўстралійскі стартап прапанаваў квантавую навігацыйную сістэму

У 50 разоў больш дакладную за GPS.

Аўстралійская кампанія Q-CTRL упершыню прадэманстравала камерцыйна прыдатную квантавую навігацыйную сістэму, здольную замяніць традыцыйныя GPS-тэхналогіі, паведамляе New Voice.

Распрацоўка не патрабуе сувязі са спадарожнікамі, не схільная да глушэння і забяспечвае неверагодную дакладнасць – у 50 разоў вышэйшую, чым у існых альтэрнатываў. У адрозненне ад звыклых навігацыйных ідэяў, сістэма вызначае месцазнаходжанне праз змены магнітнага поля Зямлі, якія счытваюцца высокачуллівымі квантавымі датчыкамі.

Гэта асабліва важна ва ўмовах, дзе GPS недаступны – няхай гэта будуць зоны ваенных канфліктаў, кібератакі або аддаленыя раёны.

Выпрабаванні пацвердзілі, што сістэма ўпэўнена працуе як на зямлі, так і ў паветры, дэманструючы дакладнасць, аналагічную траплянню ў яблычак з кіламетровай адлегласці. Нават пры ўстаноўцы на борце самалёта яна пераўзыходзіла традыцыйныя сістэмы мінімум у 11 разоў. Такая тэхналагічная перавага пазначаецца тэрмінам «квантавая перавага» – упершыню дасягнутая ў прыкладных умовах.

Q-CTRL падкрэслівае, што іх распрацоўка стане незаменнай для абаронных установаў Аўстраліі, Вялікай Брытаніі і ЗША, а таксама знойдзе ўжыванне ў аўтаномных транспартных сродках і беспілотніках. Гэта важны крок у бок незалежнай і бяспечнай навігацыі новага пакалення.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках