19 красавiка 2025, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома аб новым спосабе махлярства ў Беларусі

9
Стала вядома аб новым спосабе махлярства ў Беларусі

Ён датычыцца паслугі ТВ.

У Беларусі з'явіўся новы спосаб махлярства з умовай на паслугі ТВ. Драбніцы апублікавалі ў прэсавай службе ГУУС Менскага выканкама.

«Новая нагода для аферыстаў — просяць падоўжыць паслугі тэлевізіі», — адзначылі ў паведамленні.

У прэсавай службе расказалі, што ў Першамайскае РУУС звярнулася 78-гадовая мянчанка, якая стала ахвярай махляроў. Паджылай жанчыне на хатні нумар затэлефанаваў нібыта аператар сувязі. Той, хто тэлефанаваў, прапанаваў падоўжыць умову на паслугі тэлевіззі і папрасіў прадыктаваць пашпартныя звесткі.

Пасля гэтага жыхарцы Менска ўжо ў мэсэнджэры затэлефанаваў псэўдаправаахоўнік, які сказаў, што раней яна размаўляла з ашуканцамі, якія выкарыстоўваюць ейныя звесткі для атрымання крэдытаў на яе імя.

Пенсіянерка пагадзілася перавесці больш за 19 000 рублёў на "спецыяльны рахунак", каб захаваць ашчадак, а таксама ўнікнуць крымінальнай адказнасці за незаконныя фінансавыя аперацыі. Ашуканцы перасталі выходзіць на сувязь з мянчанкай пасля атрымання пераводу. Паводле апісанага факту заведзеная крымінальная справа.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках