Зяленскі: Кітай пастаўляе Расеі зброю
11- 17.04.2025, 19:19
- 10,112

Гэта пацвярджаюць украінскія выведкі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кітай пастаўляе ў РФ артылерыю і порах. Такія дадзеныя Украіна атрымала ад разведак, перадае словы прэзідэнта "Інтэрфакс-Украіна".
Таксама прэзідэнт заявіў, што ёсць дадзеныя пра вытворчасць прадстаўнікамі КНР некаторай зброі на тэрыторыі РФ.
“Цяпер мы маем інфармацыю агульную ад Службы бяспекі, ад выведак пра порах, артылерыю. І я думаю, што мы дэталёва зможам пра гэта сказаць на наступным тыдні… Мы лічым, што прадстаўнікі Кітая займаюцца вытворчасцю некаторай зброі на тэрыторыі Расеі», - заявіў прэзідэнт на брыфінгу.