Зяленскі: На Сумскім кірунку Расея назбірала 60 тысячаў вайскоўцаў
5- 17.04.2025, 20:46
- 7,882

Прэзідэнт Украіны назваў мэту наступальных дзеянняў РФ.
Мэтай наступальных дзеянняў Расеі, якія пачаліся на днях і запланаваныя на іншых кірунках, з'яўляецца стварэнне націску для забеспячэння выгаднай пазіцыі за сталом перамовў. Так, на Сумскім кірунку РФ назбірала ўжо 60 тысячаў вайскоўцаў.
Пра гэта ў чацвер, 17 красавіка, падчас брыфінгу паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Паводле ягоных словаў, Масква імкнецца заключыць хаўрус з іншымі дзяржавамі і замацаваць свае поспехі ў рэгіёнах, якія ўжо акупаваныя часткова або поўнасцю.
Зяленскі адзначыў, што такім чынам РФ хоча забяспечыць сабе пазіцыю ціску на Украіну.
«Каб дамагчыся гэтай мэты, ім трэба дзейнічаць і на іншых кірунках, каб прадэманстраваць нашым партнёрам, што Расея – краіна кампрамісаў. Для гэтага яны хочуць выкарыстоўваць поспехі на іншых тэрыторыях. Тут мы ўжо гаворым пра Сумы, дзе ідзе вялікі збор ваенны, чаму яны ў гэтым кірунку дзейнічаюць, і яны Чарнігаў абстрэльваюць таксама невыпадкова. Мы не даем сканцэнтраваць насупраць Чарнігава, дастаткова насупраць Харкава, дастаткова насупраць Запарожжа войскаў», – растлумачыў прэзідэнт.
Ён дадаў, што для паўнацэннага наступу расейскім войскам усё яшчэ недастаткова сілаў, хоць на Сумскім кірунку ўжо назбірана больш за 60 тысячаў вайскоўцаў.