19 красавiка 2025, Субота, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лоеве паромную пераправу закрылі праз месяц пасля адкрыцця

2
У Лоеве паромную пераправу закрылі праз месяц пасля адкрыцця

Паром мае вялікае значэнне для мясцовых жыхароў.

У Лоеве закрылі паромную пераправу праз Днепр «Лоеў – Абакумы». Вядома пра гэта стала 16 красавіка, піша «Флагшток».

Паром мае вялікае значэнне для жыхароў так званай «зарэчнай зоны». Калі ён не працуе, жыхарам вёсак з другога берагу даводзіцца рабіць вялікае кола, каб трапіць у райцэнтр – у лякарню ці ў дзяржустановы. Ад крайняга пункта – Абакумаў – аб'езд да Лоева складае амаль 130 кіламетраў.

Прычынай сёлетняга закрыцця пераправы стала паломка катаера. Яе абяцаюць хутка выправіць.

Дарэчы, жыхарам «зарэчнай зоны» ўсё роўна штогод даводзіцца рабіць вялізнае кола, калі паромную пераправу закрываюць на тры зімовыя месяцы. Сёлета яна пачала дзейнічаць 19 сакавіка, але не прапрацавала і месяц.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках