19 красавiка 2025, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Онлайн-банк Paysera даслаў беларусам з візамі D апавяшчэння аб замарозцы рахункаў

5
Онлайн-банк Paysera даслаў беларусам з візамі D апавяшчэння аб замарозцы рахункаў

У банку патрабуюць падаць еўрапейскі ДНЖ.

Літоўскі онлайн-банк Paysera даслаў карыстальнікам з грамадзянствам Беларусі і Расеі, якія маюць шэнгенскую візу катэгорыі D (нацыянальная доўгатэрміновая віза, якая дазваляе знаходзіцца на тэрыторыі краіны ЕЗ звыш 90 дзён), апавяшчэння аб закрыцці рахункаў у выпадку, калі яны не пададуць еўрапейскі ДНЖ. Пра гэта «Новой газете. Европа» паведамілі некалькі карыстальнікаў банка.

Paysera даслала апавяшчэння раніцай 18 красавіка. У лістах указваецца, што, згодна з санкцыйнай пастановай ад 24 лютага 2025 года, еўрапейскія банкі і іншыя фінансавыя ўстановы абавязаны абмежаваць выкананне паслуг грамадзянам Расеі і Беларусі, якія не маюць ДНЖ у еўрапейскай эканамічнай зоне або Швайцарыі.

«У вас ёсць 14 каляндарных дзён з даты адпраўлення гэтага ліста, каб падаць неабходную дакументацыю. Калі на працягу гэтага тэрміну дакументы не будуць дасланыя, на ваш рахунак Paysera будуць накладзены абмежаванні, і нам давядзецца замарозіць сродкі на вашым рахунку ў адпаведнасці з Рэгламентам (ЕЗ) 2025/392. Гэтыя сродкі будуць заставацца замарожанымі да таго часу, пакуль не будзе ўстаноўленая прававая падстава для іх разблакавання», — гаворыцца ў лісце, які ёсць у распараджэнні «Новай газеты».

Нягледзячы на тое, што банк паабяцаў замарозіць сродкі праз 14 дзён, у некаторых карыстальнікаў перасталі працаваць функцыі адпраўкі сродкаў праз Google Pay і аплата праз нумары карткі.

Грамадзянін Расеі з дзейнай еўрапейскай візай D расказаў "Новой газете", што адправіў банку звесткі аб дзейных дакументах, аднак менш чым праз гадзіну атрымаў адказ, што Paysera не будзе ўводзіць абмежаванні, калі ён падасць ДНЖ.

Paysera - адзін з нямногіх еўрапейскіх банкаў, які пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну працягнуў адкрываць рахункі грамадзянам Расеі і Беларусі на аснове еўрапейскіх працоўных дакументаў з віз тыпу D.

Іншыя еўрапейскія онлайн-банкі, якія ўсё яшчэ адкрываюць рахункі з візамі, пакуль не рассылалі такіх лістоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках