У Польшчы ўзмацняюць ахову мяжы з Беларуссю
8- 18.04.2025, 19:35
- 1,752

Будзе пабудавана яшчэ пяць наглядальных вышак.
На польска-беларускай мяжы да канца 2025-га года ўсталююць пяць 70-метровых назіральных вышак. Аб'ём інвестыцый складзе 47 млн злотых, паведаміў польскаму агенцтву PAP падпалкоўнік Анджэй Юзвяк.
На вышках плануецца ўстанавіць удасканаленыя оптаэлектронныя прыборы назірання і розныя тыпы камер, а таксама начное асвятленне для абазначэння авіяцыйнай перашкоды.
Устанавіць вышкі плануецца на рачных адцінках мяжы — апошнім часам мігранты больш актыўна спрабуюць перабрацца на польскі бок мяжы ўплаў.