19 красавiка 2025, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За 15 гадзінаў праехалі тры кіламетры»

4
«За 15 гадзінаў праехалі тры кіламетры»

Перад Вялікаднем на мяжы Польшчы з Беларуссю растуць чэргі.

Перад Вялікаднем на мяжы Польшчы з Беларуссю чакана з'явіліся чэргі. У памежных чатах пішуць, што праходжанне мяжы на аўтамабілі займае суткі.

Прыкладна столькі ж часу трэба, каб патрапіць дадому на аўтобусе. Але калі перасесці за грошы бліжэй да ўезду ў пункт пропуску «Цярэспаль», то на праходжанне мяжы пойдзе да 12 гадзінаў.

BGmedia расказвае пра сітуацыю на мяжы Польшчы з Беларуссю 18 красавіка.

За колькі гадзінаў праходзяць мяжу на аўтамабілі

А 10-й раніцы паводле беларускага часу ў чарзе з Польшчы ў Беларусь налічылі 250 аўтамабіляў. Пры гэтым тыя, хто ўжо перасек мяжу, у чатах пішуць, што на гэта ў іх спатрэбілася блізу сутак:

«Устаў у чаргу 16 [красавіка] у 23.00, 3,1 км [да польскага пункта пропуску]. Выехаў ад беларусаў 18 [красавіка] у 01.40. Разам з рэнтгенам: суткі і амаль 3 гадзіны».

«На ўсё сышло роўна 24 гадзіны: пад'ехалі 16.04 у 21.50 – выязджаем 17.04 у 21.50 паводле польскага часу. Усім стаячым – сілаў і цярпенні, а пасля прыбыцця – цёплых святаў, праведзеных у коле сям'і».

«Прыехалі на мяжу ўчора а 7 раніцы. Толькі выязджаем ад беларусаў [05.26 18 красавіка]».

«РП – РБ. 17 красавіка ў 18.30 [устаў у чаргу], 18 красавіка ў 12.50 [выехаў ад беларусаў]».

«Пераехаў толькі што [раніцай 18 красавіка], 23 гадзіны (з рэнтгенам у беларусаў)».

«23 гадзіны і 15 хвілінаў».

«17.04.25 сталі ў чаргу ў 19.55, заехалі на ПП за шлагбаум у 11.00 18.04. За 15 гадзінаў праехалі 3 км».

«17.04 у 22.00 прыехалі ў чаргу, 3 км [да польскага пункта пропуску]. Цяпер [11.42] заехалі да палякаў».

«У 03.40 заехалі да палякаў. У 08.00 заехалі на мост. Спадзяюся, цяпер пасля перазменкі крыху хутчэй пойдзе справа».

«Ёсць падазрэнне, што чырвоны [канал у беларусаў] блакуе зялёны. Шмат машынаў на еўрапейскіх нумарах і транзіту».

«Тут няма падазрэнняў, што забіта, на кулічы хатнія шмат ахвотных».

«Палякі ўвогуле сёння разумнічкі. Беларусы – практычна ўсіх на рэнтген. Чарга з хвастом каля праверкі. Рэгістрацыя [аўтамабіля] не РБ – 100% рэнтген».

«Не хочаце стаяць лішніх гадзінаў 6 – ідзіце і перапісвайце нумары машынаў. А потым да памежнікаў ля шлагбаума [ідзіце]. Яны ўсіх, каго няма ў спісах, адправяць у канец чаргі. Іншых спосабаў супрацьстаяць ім [улезунам у чаргу] няма».

У чатах адзначаюць, што 18 красавіка чарга зменшылася, калі параўноўваць з 17 красавіка:

«Стаю апошні, 1,7 км да шлагбаума».

«Лепш, чым учора! [калі да шлагбаума было] 3 км».

За колькі гадзінаў праходзяць мяжу на аўтобусе

Праходжанне мяжы на аўтобусе з 17 на 18 красавіка займала менш за суткі. А калі перасаджвацца ў найбліжэйшыя да ўезду ў пункт пропуску «Цярэспаль» аўтобусы, то яшчэ менш:

«РП – РБ, з 17 на 18 красавіка (час РП). У 21.30 прыехалі на мяжу, 21-я ў чарзе. У 02.32 заехалі ў польскі двор, перад намі 5 аўтобусаў і 1 маршрутка. У 04.32 прайшлі палякаў. У 06.53 мост. У 07.50 упусцілі да беларусаў. У 08.00 уваход на пашпартны кантроль. У 09.05 выезд з мяжы».

«РП – РБ (час польскі). У 23.05 прыехалі на мяжу, 26 аўтобусаў у чарзе. У 23.20 перасадка ў другую маршрутку. У 23.40 заехалі ў канал РП. У 00.40 пашпартны кантроль РП. У 02.45 выехалі ад палякаў. У 02.55 заехалі да беларусаў. У 04.05 пашпартны кантроль (на вуліцы). У 04.25 мытны кантроль. У 05.00 выезд з мытні. Разам: 6 гадзінаў мяжа.

Дарэчы, хто тармозіць, без паняцця. Беларусы хутка ўсюды правяралі, на мытні без празмернага кешкання, адным вокам у пакеты, торбы, валізкі – на рэнтген».

У памежных чатах цікавяцца, колькі каштуе падсадка ў аўтобусы:

«Без падсадкі больш за 20 гадзінаў на аўтобусе, а аўтамабілі стаялі ажно за кольцам…»

«Шмат, перасеў у другі ад шлагбаума [аўтобус] у гадзіну ночы, і вось толькі [у 07.30 18 красавіка] прайшлі мытню РБ».

«Колькі заплацілі за падсадку?»

«100 злотых».

«Такса кіроўцаў аўтобусаў ужо 40 еўраў».

«Калі сесці на пачатку чаргі на аўтобус у бок РБ, то праходжанне мяжы зойме прыкладна 10–12 гадзінаў. Я ў 22.00 сеў у другі аўтобус, у 08.00 быў у Берасці».

«РП – РБ. Да шлагбаума без перасадак на польскую мяжу заехалі за 6,5 гадзіны».

А паводле звестак на 12 гадзіну 18 красавіка, у чарзе перад пунктам пропуску «Цярэспаль» стаялі 16 аўтобусаў. Гэта менш, чым 17 красавіка.

Таксама ў чатах адзначаюць, што цяпер надыходзіць спрыяльны час для паездак з Беларусі ў Польшчу, бо чэргаў на мяжы не будзе. Але пытанне, ці паедзе нехта, беручы да ўвагі, што ў Польшчы Вялікдзень таксама 20 красавіка. Плюс крамы там не будуць працаваць і 21 красавіка:

«Заехала ў гадзіну ночы на мяжу ў Берасці, прайшла беларускі пашпартны кантроль толькі ў 05.20. Перад намі было прыкладна 5-6 аўтобусаў. Усё вельмі павольна)».

«З Беларусі найбліжэйшыя тры дні чэргаў не будзе, праходжанне мяжы да дзвюх гадзінаў павінна займаць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках