Чаго ж так баіцца Лукашэнка?
5- 19.04.2025, 10:13
- 13,712

Прэвентыўныя ўдары па інфраструктуры дыктатара будуць нанесеныя неадкладна.
Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна дала вялікае інтэрв'ю YouTube-каналу вядомага расейскага журналіста Яўгена Кісялёва .
Адна з тэм гутаркі — будучыя ўвосеень гэтага года беларуска-расейскія вучэнні «Захад-2025», рэакцыя Захаду на магчымыя правакацыі і страхі Лукашэнкі.
- Чаго ж баіцца Лукашэнка?
— Я паглядзела, як рэагуюць на пагрозы з боку Беларусі і будучыя вучэнні ўкраінскія эксперты. Яны ўсе як адзін заяўляюць, што ў выпадку, калі будзе спроба паўторнага ўварвання з тэрыторыі Беларусі расейскіх войск, тыя нават не паспеюць падысці да ўкраінска-беларускай мяжы, як будуць нанесеныя неадкладна прэвентыўныя ракетныя ўдары. Не толькі па вайсковых аб'ектах у Беларусі, але і па чыгунках, па газа-нафтаправодах, па беларускіх прадпрыемствах. Называюцца нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і ў Наваполацку, буйныя прадпрыемствы, такія як «Беларуськалій» і БМЗ. І проста гаворыцца: «Беларуская эканоміка будзе знішчаная імгненна».
Я думаю, што Лукашэнка гэта чуе. Ён разумее, чым небяспечная спроба паўторнага ўварвання ва Украіну. І тое ж самае сёння павінны заяўляць і краіны-сябры НАТА. У выпадку, калі будзе нейкі рух у бок межаў з Літвой, Латвіяй, Польшчай, неадкладна павінны быць ужытыя захады, уключаючы ракетныя ўдары па тэрыторыі Расеі, аж да Масквы. Гэты мэсэдж трэба даносіць вельмі выразна, ясна і гучна да расейскага кіраўніцтва.
- Вы ўпэўненыя ў тым, што лідары еўрапейскіх краін, краін НАТА, размешчаных на еўрапейскім кантыненце, гатовыя вось да такіх радыкальных дзеянняў?
- Ім давядзецца быць гатовымі да такіх радыкальных дзеянняў. Інакш як яны будуць бараніцца ад расейскай агрэсіі?
- Не, я разумею, што яны, магчыма, пагадзіліся б нанесці нейкія прэвентыўныя ўдары па войсках. Або па нейкіх вайсковых аб'ектах. У выпадку, калі стане відавочна: войскі рухаюцца, скажам, у бок польскай ці ў бок літоўскай мяжы па тэрыторыі Беларусі. А вось аж да Масквы? Сапраўды кажучы, я ў гэтым не вельмі ўпэўнены.
- А чаму? А чаму можна біць па Кіеве і нельга біць па Маскве? Я не разумею гэтую логіку.
- Не, я таксама гэтага не разумею. Але бяда ў тым, што ў некаторых еўрапейскіх сталіцах такой гатоўнасці не назіраецца.
- Прасвятленне адбываецца. Так, марудна. Еўропа забюракратызаваная. Так, ім цяжка прымаць пастановы. Але паступова яны прыходзяць да разумення, што сёння ніхто, апроч іх саміх, ім не дапаможа. І ў гэтай сітуацыі трэба будзе дзейнічаць рашуча. Таму еўрапейцы зараз працуюць на ўмацаванне ўласнай абараназдольнасці і задумваюцца аб тым, як рэагаваць у выпадку рэальных пагроз. Бо напад расейскага войска на краіны Балтыі і Польшчу адбудзецца. У выпадку, калі будзе падпісанае так званае замірэнне ва Украіне на пуцінскіх умовах, расейскае войска пераўзброіцца і абновіць асабовы склад. І тады яны рушаць на Еўропу. Я не думаю, што напад на Еўропу адбудзецца паралельна з працягам вайны ва Украіне. Але калі будзе падпісаны «мір» на ўмовах Пуціна, гэта прывядзе да паглынання ўсёй астатняй часткі Украіны Расеяй, а таксама да нападу на краіны ЕЗ.