NYT: ЗША маюць сур'ёзны план спынення агню, на які згодная Украіна
26- 19.04.2025, 12:27
- 23,242

Але РФ выставіла новыя патрабаванні.
ЗША сапраўды маюць сур'ёзны план спынення агню, на які Украіна фактычна пагадзілася ў сярэдзіне сакавіка. Зрэшты, расейцы марудзілі і намагалі на сваіх умовах, піша The New York Times.
ЗША думалі, што дамовіліся аб частковым спыненні агню - адно для прадухілення нападаў на энэргетычную інфраструктуру, а іншае ў Чорным моры. Апошняе так і не набыло моц.
«Але расейцы марудзілі, намагалі на новых умовах, у тым ліку «дэнацыфікацыі» ўкраінскага ўрада і адстаўцы (прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага - рэд.) Зяленскага», - піша выданне.