На ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла
3- 19.04.2025, 13:24
- 1,232

У тым ліку два месячныя максімумы.
У Беларусі працягваецца другая з пачатку красавіка хваля анамальна цёплага надвор'я. 18 красавіка на ўсіх метэастанцыях абноўленыя тэмпературныя рэкорды, у тым ліку абсалютны і два лакальныя месячныя — у Верхнядзвінску і Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласці, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак.
У Верхнядзвінску паветра прагрэлася да 27,9 градуса. Дзённы максімум да гэтага складаў 22,1 (18 красавіка 1959 года), месячны - 27,2 (23 красавіка 1950 года).
У Езярышчы тэмпература паднялася да 27 градусаў. Дзённы максімум быў роўны 18,4 градуса (у 2013 годзе), месячны - 26,7 (29 красавіка 2012 года).

Цяплей за ўсё было ў Берасці, дзе зафіксаваны новы абсалютны рэкорд дня — 28,2 градуса (ранейшы — 22,9 на станцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне ў 2005 годзе).
У Менску і трох абласных цэнтрах перапісаныя рэкорды дня 66-гадовай даўніны.