У менскім ГЦ заўважылі вялікую чаргу перад Вялікаднем
1- 19.04.2025, 16:30
- 2,824

Па што стаялі людзі і якія кошты тавараў.
У менскім гандлёвым цэнтры «Сталіца» ўбачылі чаргу на святочным міні-кірмашы да Вялікадня. Журналіст Telegraf.news паглядзеў, па што стаялі людзі і якія кошты тавараў.
Мяркуючы з апублікаванага роліку, больш за ўсё людзей стаяла ў чарзе да аднаго з пунктаў, дзе прадавалі хлебабулачныя вырабы: булкі і не толькі. На пытанне да пакупнікоў, чаму яны былі менавіта ў гэтай чарзе, тыя адказалі лаканічна: «Менскхлебпрам».
@slivkiby ♬ оригинальный звук - Slivkiby
«Ледзь чалавека не збіла», – звярнулася да сваёй прыяцелькі аўтарка роліку, калі тая спяшалася паглядзець тавары. У пункце сталічнага прадпрыемства пакупнікам прапанавалі булкі (напрыклад, ёсць 400-грамовы за 4,64 рубля), кекс з тварагом – 7,03, тварожныя пасхі і інш.
У іншым пункце прапаноўвалі набыць квас і медавуху: літр цёмнага – 5 рублёў, светлага – 5,5, 1 л медавухі – 6,5. Яшчэ на кірмашы прапанавалі прадукцыю кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
«Вось таму і едуць усе ў горад, выбар прадуктаў вялізны. На сяле – аўтакрама», – напісала адна каментатарка пад відэа.
«А вы думаеце, ёсць сэнс у вёсцы адчыняць гіпермаркет, аплачваць яго ўтрыманне, лагістыку на дастаўку прадуктаў? Гэта зрабіць можна, вось толькі кошты вам не спадабаюцца», – адказала ёй іншая.