20 красавiка 2025, Нядзеля, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна вярнула з расейскага палону 277 абаронцаў

1
Украіна вярнула з расейскага палону 277 абаронцаў

Гэта вайскоўцы, якія абаранялі Марыюпаль і іншыя кірункі.

У суботу, 19 красавіка, Украіна і Расея правялі абмен палоннымі, падчас якога дадому вярнулася 277 украінскіх вайскоўцаў. Як піша New Voice, пра гэта паведаміў Уладзімір Зяленскі ў Telegram.

Паводле словаў Зяленскага, ва Украіну вярнуліся вайскоўцы Узброеных сілаў Украіны, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту і памежнікі. Гэта вайскоўцы, якія абаранялі Марыюпаль і іншыя кірункі ў Данецкай, Херсонскай, Запарожскай і Луганскай абласцях.

Як дадаў украінскі прэзідэнт, усяго з пачатку поўнамаштабнай вайны дадому з расейскага палону ўдалося вярнуць ужо 4552 чалавек – вайскоўцаў і цывільных асобаў.

18 красавіка тэлеканал Sky News са спасылкай на крыніцу Reuters пісаў, што Украіна і РФ сёння правядуць новы абмен палоннымі пры пасярэдніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Папярэдні абмен палоннымі адбыўся 19 сакавіка. Тады Украіна вярнула з расейскага палону 175 абаронцаў. У Каардынацыйным штабе ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі ўдакладнялі, што з расейскага палону вярнулі 197 украінскіх абаронцаў. 175 вярнулася ў рамках абмену і 22 – падчас спецыяльных мерапрыемстваў.

Зяленскі ўдакладняў, што абмен палоннымі ў фармаце 175 на 175 рыхтаваўся загадзя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках