20 красавiка 2025, Нядзеля, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У тым і дзівацтва ўсёй гэтай сітуацыі»

2
«У тым і дзівацтва ўсёй гэтай сітуацыі»

Портнікаў раскрыў рэальныя мэты ўсіх удзельнікаў перамоваў аб перамір'і ва Украіне.

Віталь Портнікаў прывёў аргументы на карысць таго, што ЗША не могуць быць пасярэднікам у перамовах Украіны з Расеяй: «Злучаныя Штаты – гэта краіна, якая дапамагае падтрымліваць баланс паміж краінай-агрэсаркай і краінай-ахвярай. З амерыканскай зброі забіваюць грамадзянаў РФ, якія ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю. Амерыканскія выведвальныя звесткі дапамагаюць Украіне прадухіліць удары расейскіх войскаў па ўкраінскіх аб'ектах і дазваляюць Украіне наносіць удары па тэрыторыі акупаваных Расеяй рэгіёнаў і самой РФ. Гэта ніякая не пасярэдніцкая місія».

Як піша «Дыялог», пра гэта Віталь Портнікаў расказаў у эфіры канала 1in TV на YouTube.

«Пасярэдніца – гэта дзяржава, якая не бярэ ніякага ўдзелу ў вайне, нейтральная нейкая краіна, якая роўнааддалена ад абодвух бакоў, што ваююць, і можа прапанаваць ім пасярэдніцкія паслугі. ЗША не з'яўляюцца пасярэднікам. У тым і дзівацтва ўсёй гэтай сітуацыі. Яны могуць абвяшчаць, што яны пасярэднік, але для Украіны гэта краіна, якая прапануе ёй ваенную дапамогу, а для Расеі – гэта краіна, якая прапануе ваенную дапамогу дзяржаве, якую Расея хоча заваяваць», – раскрыў сутнасць таго, што адбываецца, публіцыст.

Потым Віталь Портнікаў агучыў мэты ўсіх бакоў перамоўнага працэсу: «Украіна праводзіць перамовы выключна з мэтай захаваць ваенную дапамогу ад ЗША, бо разумее, што Злучаныя Штаты нічога не змогуць дамагчыся ад Расеі, а Расея праводзіць перамовы, каб ЗША ўблытаць у працэс кансультацый на фоне ваенных дзеянняў, паспрабаваць дыскрэдытаваць рэпутацыю амерыканскага прэзідэнта, таму што ён для Расеі вораг, і ў гэтым ёсць абсалютная логіка і з боку Кіева, і з боку Масквы. Логіка адсутнічае толькі ў Вашынгтоне».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках