20 красавiка 2025, Нядзеля, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Купалаўскі тэатр стаў галаўным болем для лукашыстаў

5
Купалаўскі тэатр стаў галаўным болем для лукашыстаў

Адміністрацыя ідзе на самыя недарэчныя хітрыкі.

За пяць гадоў, якія прайшлі пасля звальнення з Купалаўскага тэатра большай часткі трупы, улады так і не прыдумалі, як паўнавартасна іх замяніць. Запрошаныя акторы з Расеі пачыналі сваю працу, не ведаючы беларускай мовы. Але ў 2025 годзе з'явілася новая ідэя – запрашаць на асобныя спектаклі актораў з іншых беларускіх тэатраў. Пра гэта рэдакцыі «Люстэрка» паведамілі ўласныя крыніцы.

Гэтая інфармацыя пацвердзілася: журналісты прааналізавалі сайт тэатра і знайшлі згадку пра чатырох такіх актораў.

У канцы траўня 2025 года адбудзецца прэм'ера спектакля «Брама неўміручасці» паводле Кандрата Крапівы. Сярод заяўленых актораў – Уладзімір Мішчанчук і Ала Проліч. Апошняя задзейнічаная і ў спектаклі «Дзядзечкаў сон». Абое даўно гуляюць у трупе Тэатра-студыі кінаактора.

УЛАДЗІМІР МІШЧАНЧУК. ФОТА: TEATRKINOAKTERA.BY
АЛА ПРОЛІЧ. ФОТА: TEATRKINOAKTERA.BY

Трэці запрошаны актор – Андрэй Гладкі, які з 2010 года працуе ў Маладзёвым тэатры. Ён удзельнічае ў двух спектаклях Купалаўскага: «А зоры тут ціхія» і «Гарачае сэрца».

АНДРЭЙ ГЛАДКІ. ФОТА: BGMTEATR.BY

Чацвёрты актор – Юрый Шаланкоў, які з 2017 года таксама працуе ў Маладзёвым тэатры. На сайце Купалаўскага ёсць ягоная старонка, аднак ніякіх роляў няма. Магчыма, ён гуляў раней у якіх-небудзь спектаклях, ці ягоны ўдзел плануецца ў будучыні.

ЮРЫЙ ШАЛАНКОЎ. ФОТА: BGMTEATR.BY

Нагадаем, летам 2020 года большая частка трупы звольнілася з Купалаўскага на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. Працу адміністрацыя змагла аднавіць толькі ў сакавіку 2021 года. За прамінулы з таго моманту час новае кіраўніцтва так і не змагло набраць дастатковую колькасць новых актораў (большасць беларусаў адмовіліся ад такой прапановы), а таму запрасіла іх з Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках