Нечаканае абвяшчэнне перамір'я: Названыя ўтоеныя намеры Пуціна
6- 20.04.2025, 12:17
- 12,640

Крэмль прадэманстраваў дзікі цынізм.
Абвяшчэнне расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным «велікоднага перамір'я» было раптоўным, лаканічным і аднабаковым. Яно яскрава прадэманстравала «дзікі цынізм Расеі», калі гаворка ідзе пра мір. Пра гэта заявіў галоўны карэспандэнт CNN у пытаннях міжнароднай бяспекі Нік Патон Уолш.
Паводле ягоных словаў, заява Крамля прагучала тады, калі ў Вашынгтоне заявілі, што найбліжэйшымі днямі хочуць атрымаць пацвярджэнне таго, што Масква сур'ёзна настроеная на мір. Таму для прыхільнікаў Расеі ўсё выглядала як «ківок» Пуціна Трампу.
«Але раптоўная заява настолькі працятая практычнымі недахопамі яшчэ да таго, як яна выйшла вонкі, што, хутчэй за ўсё, будзе проста выкарыстаная Пуціным для падтрымання ягонага лжывага ўяўлення, што Кіеў не хоча спыняць вайну. Для ўкраінскіх сілаў будзе лагістычным кашмарам раптоўнае, неадкладнае спыненне баявых дзеянняў на загад Пуціна. Некаторыя пазіцыі на лініі фронту могуць трапіць у эпіцэнтры шалёных сутыкненняў», – падкрэсліў ён.
Карэспандэнт таксама дадаў, што вялікім выклікам стане і дэзынфармацыя, якая заблытае войскі датычна захавання перамір'я, фіксацыі парушэнняў і рэакцыі на іх. А таксама і датычна таго, што рабіць, калі раптоўна абвешчанае перамір'е закончыцца.
Ён адзначыў, што сапраўднае перамір'е патрабуе перамоваў з апанентам і падрыхтоўкі да таго, каб яно пачало дзеянне.
«Раптоўны паспех, здаецца, накіраваны выключна на тое, каб задаволіць патрабаванні Белага дому датычна нейкіх прыкметаў таго, што Расея гатовая спыніць баявыя дзеянні. Гэта, верагодна, будзе падсілкоўваць часам прамаскоўскую трактоўку канфлікту з боку Трампа. Гэта таксама можа стварыць складанасці для Украіны, калі яе неўнікнёна абвінавацяць у парушэнні таго, што Вашынгтон можа ўважаць за жэст добрай волі з боку Масквы», – кажа Уолш.