Відэафакт: У Беларусі праз тры гады палону сустрэліся ўкраінскія маці і сын
3- 20.04.2025, 12:44
- 5,768

Яны былі захопленыя ў 2022 годзе расейцамі на «Азоўсталі» ў Марыюпалі.
Маці і сын, Маргарыта і Руслан Вінаграды, нечакана для сябе сустрэліся 19 красавіка пасля амаль трох гадоў расейскага палону. Расейцы захапілі іх у траўні 2022 года на «Азоўсталі», паведамляюць «Суспільне Навіны».
Патрапіўшы ў палон у Марыюпалі, сваякі нічога не ведалі пра далейшы лёс адно аднаго. 19 красавіка падчас абмену палоннымі ў Беларусі яны ўпершыню ўбачылі адно аднаго ў аўтобусе і ўпершыню амаль за тры гады змаглі абняцца. Руслану цяпер 22 гады. Знаходзячыся ў палоне, ён пісаў лісты маці, памылкова думаючы, што яе ўжо вызвалілі.
У суботу, 19 красавіка, Украіна і Расея правялі адзін з найбуйнейшых абменаў палоннымі. Ва Украіну вярнуліся 277 вайскоўцаў, у тым ліку 268 салдатаў і сяржантаў і дзевяць афіцэраў.
В субботу, 19 апреля, Украина и Россия провели один из крупнейших обменов пленными. В Украину вернулись 277 военнослужащих, в том числе 268 солдат и сержантов и девять офицеров.