Fox News трансляваў Вялікдзень з Масквы і зрабіў Кіеў «расейскім»
11- 20.04.2025, 13:29
- 7,834

Памылка ці правакацыя?
Амерыканскі тэлеканал Fox News паказаў велікоднае набажэнства з Масквы з удзелам Пуціна. Пазней на экране Кіеў пазначылі як частку Расеі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Fox News.
Амерыканскі тэлеканал Fox News на Вялікдзень трансляваў набажэнства з Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, дзе прысутнічаў расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін.
У трансляцыі таксама паказалі Велікоднае набажэнства з Кіева, аднак пасля назвалі яго часткай Расеі.

Цягам некалькіх гадзін Fox News паказваў цырымонію ў Маскве, дзе акрамя Пуціна таксама прысутнічаў мэр горада Сяргей Сабянін.
Кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла далі ў эфір са зваротам да расейцаў.
На экране паралельна ў невялікім акенцы транслявалася набажэнства з Міхайлаўскага Залатаверхага сабора ў Кіеве - цэнтра Праваслаўнай царквы Украіны.

Першапачаткова відэа мела правільны подпіс: «Велікоднае набажэнства: Кіеў, Украіна».
Аднак пасля перапынку ў эфіры Fox News вярнуў трансляцыю з подпісам: «Велікоднае набажэнства: Кіеў, Расея».