Што Папа Рымскі казаў пра Беларусь
- 21.04.2025, 11:17
- 2,460

У 2020 годзе Францішак заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад гвалту.
Памёр Папа Рымскі Францішак.
Яму было 88 гадоў. Апошнія месяцы ён цяжка хварэў, 14 лютага быў шпіталізаваны з двухбаковым запаленнем лёгкіх.
У 2020 годзе Францішак заклікаў беларускія ўлады адмовіцца ад гвалту.
«Я ўважліва сачу за паслявыбарчай сітуацыяй у Беларусі і заклікаю да дыялогу, адмовы ад гвалту, павагі справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў абароне Мадоны, Царыцы свету», - цытавала яго «Польскае радыё».