21 красавiка 2025, панядзелак, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі зафіксавалі новую серыю нападаў на турмы

У Францыі зафіксавалі новую серыю нападаў на турмы

Мінулай ноччу былі атакаваныя супрацоўнікі турмаў і следчых ізалятараў.

У Францыі ў ноч на панядзелак, 21 красавіка, зафіксавалі новую серыю нападаў на турмы і іх супрацоўнікаў, паведамляе Le Figaro.

Міністр юстыцыі Францыі Жэральд Дарманэн напісаў у Х, што мінулай ноччу былі атакаваныя супрацоўнікі турмаў і следчых ізалятараў.

«Ніхто не пацярпеў, але гэтыя дзеянні - запалохванне Рэспублікі ў той час, калі мы аднаўляем аўтарытэт і парадак у нашых турмах. Гэта складаны, але важны момант для дзяржавы і яе службовых асоб», - напісаў Дарманэн.

Міністр не падаў падрабязнасцяў аб нападах, аднак прафсаюз FO Justice праінфармаваў, што «два аўтамабілі падпалілі на паркоўцы турмы Ліён-Корбас».

У прафсаюзе дадалі, што зламыснікі памылкова атакавалі адзін з дамоў, думаючы, што там пражывае супрацоўнік турмы.

Прафсаюз асудзіў «самым рашучым чынам гэтыя подлыя і баязлівыя дзеянні».

«Мы патрабуем неадкладных мер абароны для супрацоўнікаў, хуткага і ўзорнага расследавання, а таксама жорсткай рэакцыі з боку адміністрацыі і судоў», – падкрэсліла FO Justice.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках