«Гэта быў ход канём»
2- 21.04.2025, 14:46
- 11,714

Чаму Пуцін прапанаваў "велікоднае замірэнне".
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін 19 красавіка, абвясціў «велікоднае замірэнне» на 36 гадзін. Сёння акупанты заявілі, што нібыта "строга прытрымліваліся рэжыму спынення агню" з 18.00 19 красавіка да 00.00 21 красавіка. Пасля гэтага РФ афіцыйна абвясціла аб працягу вайны.
Што прымусіла Пуціна пайсці на такі крок? Пра гэта і пра іншыя тэмы сайт Charter97.org пагаварыў з украінскім ваенна-палітычным аглядальнікам групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандрам Каваленкам:
- Найперш - гэта спроба пераканаць Дональда Трампа ў тым, што Пуцін сапраўды гатовы да якіх-небудзь мірных перамоў, да мірных працэсаў.
Напярэдадні Марка Рубіё, а таксама іншыя прадстаўнікі адміністрацыі Дональда Трампа, заявілі, што калі не будзе якіх-небудзь крокаў у адказ з боку аднаго з бакоў, то Злучаныя Штаты будуць выходзіць з гэтага працэсу. Пуцін зацікаўлены ў гэтым працэсе. Ён зацікаўлены ў імітацыі гатоўнасці да мірных перамоў. Тады Пуцін зможа зацягваць вайну і дасягаць пэўных тактычных, а магчыма і аператыўна-тактычных мэт у зоне баявых дзеянняў. Таму ён зрабіў крок канём, назавём гэта так.
- Як напраўду праходзіла "велікоднае замірэнне" на франтах вайны? Чым яно скончылася?
- Замірэнне не працавала. За гэты час былі праведзеныя дзясяткі штурмавых дзеянняў з боку расейскіх войскаў. Было нанесена амаль 1 500 удараў рулева-рэактыўнай артылерыяй па тэрыторыі лініі боесутыкненняў, найбліжэйшай тылавой зоне Украіны. Таксама было нанесена больш за 900 удараў FPV-дронамі, што адпавядае сярэднестатыстычнаму паказчыку прымяненне FPV-дронаў расейскімі войскамі. Гэта нават і блізка не замірэнне.
Замірэнне было толькі ў тым, што ў гэтыя суткі не ўжываліся «Шахед-136», іранскія дроны, якія Расія выкарыстоўвае для ўдараў па глыбокай тылавой зоне Украіны. Яшчэ яны масава не выкарыстоўвалі ракетнае ўзбраенне па глыбокім тыле. У астатнім, "замірэнне" не надта і адчувалася.
- Сёння стала вядома, аб плане ЗША аб урэгуляванні расейска-ўкраінскай вайны. У ім ЗША прапануюць спыніць агонь уздоўж цяперашніх ліній судотыку і прызнаць Крым расейскім. Дакумент выключае сяброўства Украіны ў NАТО. Ці можа Украіна пайсці на гэтыя ўмовы?
- Украіна можа пайсці на ўмовы няўдзелу ў Паўночнаатлантычным альянсе ў пэўнай перспектыве, напрыклад - 5 гадоў, 10 гадоў, але не больш за тое.
Свае тэрыторыі Украіна ніколі не будзе ні на што абменьваць! Гэта значыць, для нас нашы тэрыторыі застаюцца ўкраінскімі. Крым - гэта Украіна, Данецк - гэта Украіна, Луганск - гэта Украіна і гэтак далей.
Для Украіны не можа быць ніякага тэрытарыяльнага развязання. Калі ў Злучаных Штатах гэтага не разумеюць, такім чынам, у Дональда Трампа асяроддзе досыць прафнепрыдатнае, каб прапаноўваць яму іншыя дзейсныя варыянты развязання гэтага складанага пытання. Дональд Трамп да канца не адчуў таго, наколькі яго каса знайшла на камень.
Гэта датычыцца не толькі Украіны, гэта тычыцца і Расеі. Трамп пудумаў, што ён зможа гэта вельмі хутка развязаць. Не, не зможа. Ён не зможа гэта развязаць, падыгрываючы Расеі і пры гэтым ціснуць на Украіну. Кіеў ніколі не пойдзе на такія дамовы. А калі Украіна не пойдзе на падобныя пагадненні, то для Дональда Трампа гэта будзе чарговая за яго 100 дзён сур'ёзная палітычная і рэпутацыйная параза.
Паколькі ва Украіне ёсць сур'ёзнае лобі кожнага рэгіёну, кожнай вобласці, Данецкай, Луганскай, Запарожскай, Херсонскай, часова акупаванай паўвыспыа Крым, крымскія татары, якія проста не дазволяць гэта ўсё рэалізаваць.