Узровень пылку ў Беларусі дасягнуў крытычнай адзнакі
2- 21.04.2025, 17:43
- 1,930

Зацвілі бяроза і алешына.
Разам з прыходам вясновага цяпла пачаўся не самы прыемны для многіх людзей перыяд у годзе, піша “Точка”.
У Беларусі зацвілі бяроза і алешына, з-за чаго ўзровень пылку ў паветры б'е рэкорды і ўжо дасягнуў "чырвоных" значэнняў.
Згодна са звесткамі маніторынгавых сэрвісаў, ужо з 21 красавіка наша краіна трапіла ў воблака пылку ад гэтых дрэў.

Такая сітуацыя захаваецца да 23 красавіка, калі актыўнасць крыху спадзе.

Бліжэй да канца тыдня дыхаць стане крыху лягчэй, але ненадоўга.
Ужо 26 і 27 красавіка ўся Беларусь зноў апынецца ахутаная пылком, узровень якога дасягне "чырвоных" значэнняў.

Галоўная пагроза - бяроза, а вось з-за алешыны нязручнасцяў людзі могуць амаль не адчуць. Чакаецца, што актыўнасць упадзе ўжо на наступным тыдні.