22 красавiка 2025, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі расейскі танк і дзве гаўбіцы «Мста-С» у Харкаўскай вобласці

УСУ знішчылі расейскі танк і дзве гаўбіцы «Мста-С» у Харкаўскай вобласці

Відэа.

Украінскія байцы нанеслі дакладныя ўдары па расейскай тэхніцы ў Харкаўскай вобласці. У выніку страты расейцаў выраслі яшчэ на адзін танк і дзве артылерыйскія ўстаноўкі.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСГВ) «Хорціца».

Сваё майстэрства чарговы раз прадэманстравалі пілоты і аэравыведнікі роты ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў «Фенікс». Байцы падраздзялення высачылі і разбілі тэхніку расейцаў з дапамогай ударных дронаў.

«На Харкаўшчыне пілоты і аэравыведнікі РУБпАК “Фенікс” дакладнымі ўдарамі FPV-дронаў выявілі і знішчылі варожы танк і дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі “Мста-С”», – расказалі ў групоўцы войскаў.

Працу ўкраінскіх «паляўнічых» на танкі і артылерыю ворага АСГВ паказала на відэа.

«Аператары беспілотных авіяцыйных комплексаў “Фенікс” вынікова знішчаюць пяхотнікаў, узбраенне і варожую бранятэхніку», – адзначылі ў АСГВ «Хорціца».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках