Беларусы развітваюцца з Папам Рымскім
- 21.04.2025, 21:51
- 2,524

Фотарэпартаж.
У панядзелак раніцай – на наступны дзень пасля Вялікадня – не стала Папы Рымскага Францішка. Яму было 88 гадоў. У апошні час ён сур'ёзна хварэў, правёўшы блізу 40 дзён у шпіталі. Тым часам беларускія вернікі развітваюцца з пантыфікам і нясуць у храмы кветкі.
У сталічным Архікафедральным саборы Панны Марыі выставілі партрэт пантыфіка. Вернікі моляцца побач і пакідаюць кветкі.
– Учора мы з радасцю ўсклікалі пра змёртвыхпаўстанне Пана нашага Езуса Хрыста. І ўчора мы яшчэ маглі назіраць на нашай тэлевізіі дабраслоўленне папы Францішка Urbi et Orbi – «Гораду і свету», падчас якога ён прасіў нас, заклікаў, каб мы былі велікоднымі людзьмі, каб мы жылі ў веры, любові і ў надзеі. Сёння рана, у 7.35, біскуп Рыма Францішак вярнуўся ў дом Айца, – звярнуўся да прысутных мітрапаліт Юзаф Станеўскі.
А 15-й у храме распачалася служба, прысвечаная папу Францішку. Яе ўзначаліў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
«Анлайнер» апублікаваў фотарэпартаж.










