«Самі прыдумалі міф пра «другое ў свеце», паверылі ў яго»
4- 22.04.2025, 9:53
- 9,574

Калабарант Алег Цароў пасмяяўся з расейскага войска.
Расейцы трапілі пад уздзеянне ўласнай прапаганды, якую транслявалі ў замежны свет. Разбурэнне міфа пра «другое войска свету» стала вельмі балючым для РФ.
Пра гэта ў эфіры расейскага рэсурсу «Аўрора» распавёў экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, які перайшоў на бок РФ Алег Цароў.
Цароў пасмяяўся з расейцаў, якія паверылі ў крамлёўскую прапаганду аб моцы свайго войска. У 2022 годзе пры поўнамаштабным уварванні ва Украіну праўда аб вайсковай і прамысловай дэградацыі РФ стала відавочная свету.
«Мы былі па-свойму таленавітыя. Мы настолькі ўмела маглі ствараць міфы! Мы настолькі тады стварылі вось адчуванне таго войска, якое «другое ў свеце». Добра, Злучаныя Штаты ў гэта паверылі, але мы самі паверылі. Гэта была вялікая памылка. Так атрымалася. Мы не павінны былі заходзіць такімі малымі сіламі ва Украіну», - заявіў калабарант.