Папа Францішак таемна дапамагаў УСУ
16- 22.04.2025, 11:45
- 14,806

Аб дапамозе стала вядома толькі пасля смерці пантыфіка.
Папа Рымскі Францішак у канцы 2023 года таемна дапамог набыць дроны 93-й брыгадзе «Халодны Яр». Тады яго празвалі «Тайным Сантам», а пра дапамогу стала вядома толькі пасля смерці рэлігійнага дзеяча 21 красавіка.
Пра гэта распавёў украінскі журналіст Аляксандр Зінчанка ў «Фэйсбуку».
Выявілася, што ў снежні 2023 года быў абвешчаны збор для байцоў з 93-й брыгады «Халодны Яр», які даволі павольна рухаўся, таму валанцёры турбаваліся, што не ўдасца закупіць неабходнае да навагодніх свят. Тады Аляксандру Зінчанку патэлефанавала давераная асоба Папы Рымскага і прапанавала дапамогу.
«Гэта было зроблена з ведама і благаславення Папы Францішка на ўмовах канфідэнцыйнасці да пэўнага моманту. Гэта былі яго ўласныя грошы. Не Ватыкана», - падкрэсліў журналіст.
Спачатку дзякуючы збору былі набытыя два робаты, аднак пасля Папа Францішак аплаціў яшчэ і трэці робат, які хацелі назваць у яго гонар, але «падумалі, што нехта мог бы здагадацца». Таму БПлА назвалі «Санта», а дабрачынца - «Таемны Санта».
«Калі давераная асоба, якая перадала грошы, знойдзе магчымым і дарэчным пракаментаваць гэтую гісторыю публічна - яна гэта зробіць. Сёння для гэтага чалавека - дзень страты блізкага чалавека і сябра. Таму я б вельмі прасіў ветліва вытрымаць паўзу», - адзначыў Зінчанка.
Больш за тое, журналіст распавёў пра «іншую справу», пра якую ішла гаворка ў інтэрв'ю Кірыла Буданава для УП 24 кастрычніка 2022 года. Тады кіраўнік украінскай выведкі намякнуў на ўдзел Папы Рымскага ў абмене ваеннапалоннымі.
«Папа Рымскі на сустрэчы з езуітамі акуратна распавёў аб сваім удзеле ў абмене ваеннапалоннымі. Францішак амаль наўпроставым тэкстам сказаў, што сустракаўся з вамі, і крыніцы, набліжаныя да каталіцкай царквы, пацвярджаюць факт вашай сустрэчы з Папам. Раскажыце аб вашай размове з Папам Францішкам», - спыталі тады кіраўніка ГУВ.
На гэта Буданаў адказаў, што шмат з кім мае стасункі ў рамках сваёй працы, напрыклад, з Ватыканам, аднак пакуль не можа раскрыць усіх дэталяў.