З'явіліся падрабязнасці жорсткай бойкі замежнікаў у Гомелі
19- 22.04.2025, 12:25
- 9,072

Студэнты-мараканцы пабіліся з-за дзяўчыны.
Відэа бойкі замежнікаў у Гомелі пракаментаваў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.
У ведамстве адзначылі, што «карыстальнікі інтэрнэту чамусьці падумалі», што бойку ўчынілі пакістанцы. Насамрэч удзельнікамі бойкі сталі «два замежныя студэнты-мараканцы з-за дзяўчыны».
«Аператыўна прыбылы патруль міліцыі перш за ўсё разняў забіякаў і надаў дапамогу аднаму з удзельнікаў перформансу. «Хуткая» нікому не спатрэбілася.
Цяпер праводзіцца праверка.