22 красавiка 2025, aўторак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ магутна контратакуюць на Белгародшчыне

1
УСУ магутна контратакуюць на Белгародшчыне

Украіна пашырае зону прысутнасці на тэрыторыі ворага.

Сілы абароны Украіны працягваюць прыкладаць намаганні да пашырэння зоны сваёй прысутнасці на тэрыторыі Белгародскай вобласці, што ў краіне-агрэсарцы Расеі. Пра гэта расказаў ваенны эксперт Дзмітрый Снегіроў.

У эфіры «Эспрэса» ён распавёў, што УСУ маюць тактычныя поспехі на тэрыторыі ворага. Акупантам даводзіцца прызнаваць тое, што ў Белгародскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы паспяхова контратакуюць іх пазіцыі ў кірунках населеных пунктаў Папоўкі-Графікі і паблізу Дзямідаўкі, дзе працягваюцца разлютаваныя баі.

«Асноўныя мэты - гэта палітычны ціск на Расею, а таксама адцягненне аператыўных рэзерваў, прынамсі, з Курскага кірунку, і блакаванне магчымасцяў пашырэння лініі баявога судакранання сіламі аператыўна-тактычнай групоўкі «Белгарад», якая дзейнічае ў інтарэсах краіны-агрэсаркі на Сумскім і Харкаўскім кірунках», - растлумачыў эксперт.

Снегіроў таксама распавёў, што ў Курскай вобласці працягваюцца цяжкія баі, аднак яны даюць станоўчыя вынікі. Напрыклад, Сілам абароны Украіны ўдалося кропкава ўдарыць па месцах засяроджвання аператараў БПЛА.

«У выніку былі знішчаныя 20 аператараў. Гэта істотны ўдар па магчымасцям супраціўніка, асабліва ўлічваючы тое, што менавіта на гэтым кірунку расейцы масава ўжываюць FPV-дроны на оптавалакне. Адпаведна, гэта значна паменшыць інтэнсіўнасць нападаў на пазіцыі Сіл абароны Украіны з выкарыстаннем такіх сродкаў паражэння», - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках