Польшча спыніла масавую спробу прарыву мяжы з Беларусі
7- 22.04.2025, 13:28
- 13,522

Зафіксавана 250 спроб незаконнага перасячэння мяжы.
Цягам апошніх чатырох дзён у Польшчы зафіксавана 250 спроб незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. Ёсць затрыманыя, паведамляе польская памежная служба ў Twitter.
Са звестак памежнікаў, за перыяд з 18 да 21 красавіка на мяжы з Беларуссю было зафіксавана больш за 250 спроб незаконнага перасячэння мяжы, усе іх спынілі.
«За дапамогу затрыманыя два чалавекі. У бок польскіх патрулёў кідаліся камянямі», - адзначылі ў паведамленні.
Нагадаем, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўразвяз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перасекчы мяжу. Дзеянні беларускіх уладаў на Захадзе расцанілі як форму гібрыднай вайны.
Краіны Балтыі і Польшчы ўважаюць гэта за помсту за жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэпрэсій Лукашэнкі супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.