«Грошы толькі па кішэнях распіхаюць»
2- 22.04.2025, 14:12
- 1,932

Беларус выказаўся наконт ідэі Лукашэнкі аб будаўніцтва другой АЭС.
Сталы чытач сайта Charter97.org даслаў у рэдакцыю ліст, у якім раскрытыкаваў ідэю дыктатара Лукашэнкі пабудаваць у Беларусі другую атамную станцыю:
- Не паспелі ачомацца ад пабудовы першай атамнай электрастанцыі, як пачалі актыўна абмяркоўваць прыдатныя месцы для другой, піша наш сталы чытач Пятро.
Беларусь, якая пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, мэтанакіравана ператвараюць у атамны палігон. Акрамя атамнай электрастанцыі — яшчэ і прывідная тактычная зброя.
Радасных воклічаў “ляхтарату” нешта не чутно. Бо пасля ўводу ў эксплуатацыя Астравецкай АЭС людцам чамусьці здавалася, што электрычная энэргія для іх істотна патаннее. Прынамсі, так абяцала кодла дыктатара. І калі я напачатку ўступаў у бязлітасныя спрэчкі, спрабуючы данесці да публікі розныя аспекты — ад экалагічнага да эканамічнага — суседзе і калегі на мяне злосна гыркалі: маўляў, Пятро, ну што ты ў гэтым разумееш, яны ж для нас, для простага народу стараюцца.
Цяпер, калі электрастанцыя гатовая, а электраэнэргію з яе адмовіліся купляць усе суседзі, беларусы самі вымушаныя аплачваць яе функцыянаванне.
І тут зноў гучная заява пра плаванне пабудовы другой атамнай электрастанцыі. Не трэба маракаваць, навошта яна нам. Адказ відавочны: патрэбныя грошы. Крэдыт пад яе будаўніцтва хіба што расейцы выдадуць, больш жа ніхто і ні пад якія адсоткі дасць. Грошы па кішэнях параспіхваюць, а там як у той прыказцы: або асёл здохне, або падышах. У нашым выпадку лепш бы падышах.