22 красавiка 2025, aўторак, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з Fanta знік натуральны сок

7
У Беларусі з Fanta знік натуральны сок

Цяпер толькі араматызатары і фарбавальнікі.

Беларусы заўважылі трывожную змену: апельсінавая Fanta больш не мае нават малой дзелі соку. Замест звыклай маркіроўкі "Fanta апельсін" (у складзе было 3% соку) на паліцах з'явілася "Fanta са смакам апельсіна" - без грама сапраўднай садавіны. Яе замянілі араматызатары і фарбавальнікі, піша Blizko.by.

Параўнаўшы склад, пакупнікі звярнулі ўвагу, што ў абноўленай версіі напою значна ўзрасло ўтрыманне вугляводаў - з 8 да 13,4 грама на 100 мл. Візуальна Fanta таксама змянілася: у напою стаў іншы колер.

Пакуль у крамах можна знайсці абедзве версіі, але карыстальнікі сацсетак асцерагаюцца, што неўзабаве натуральны варыянт канчаткова знікне, як гэта ўжо адбылося з апельсінавы сокам Rich. Той быў заменены на нектар - прадукт з дзеллю соку на 50% і ніжэй, фактычна разведзены вадой. Пры гэтым новая версія каштуе нават даражэй за ранейшы сок.

На заводзе "Кока-Кола Беврыджыз Беларусь", які выпускае як сокі Rich, так і напоі Fanta, тлумачылі тое, што адбываецца пераглядам асартыменту "ў адпаведнасці са спажывецкімі трэндамі".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках