УСУ знішчылі рэдкі расейскі дрон «Фарпост» за $7 млн
1- 22.04.2025, 15:30
- 4,162

Выпадак сапраўды прэцэдэнтны.
Сілы абароны Украіны атакавалі ўдарна-выведвальны беспілотнік «Фарпост» Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі з дапамогай зэнітнага дрона на вышыні 4 кіламетраў, піша «Фокус».
Відэа атакі было апублікаванае ў Telegram-канале камандзіра 414-й асобнай брыгады беспілотных сістэм Узброеных сіл Украіны "Птушкі Мадзяра". Ён адзначыў, што расейскі дроон коштам 7 мільёнаў даляраў знішчылі ваяры падраздзялення «Тапота ПМ».
“Перахопам РЛС зафіксавана, што падбітаму ўдалося спланаваць за бардзюр. Выдатна было б папоўніць нашу калекцыю экзатычнай тушкай. Але насіць кіраваныя авіябомбы найбліжэйшым часам ён не будзе”, - гаворыцца ў публікацыі.
Украінскі спецыяліст у радыётэхналогіях Сяргей Бяскрыстнаў адзначыў, што гэты вялікі БПЛА не любіць рызыкаваць, лётаючы высока і далей ад франтоў, таму выпадак сапраўды прэцэдэнтны.