Еўракамісія: Рух Украіны ў ЕЗ праходзіць з нябачанай хуткасцю
1- 22.04.2025, 15:55
- 2,758

Беспрэцэдэнтнай для Еўрапейскага Звязу.
Працэс скрынінга (праверкі адпаведнасці ўкраінскага заканадаўства заканадаўству ЕЗ) у рамках перамоў аб уступленні з Украінай праходзіць з хуткасцю, беспрэцэдэнтнай для Еўрапейскага Звязу.
Пра гэта, адказваючы на пытанне карэспандэнта "Еўрапейскай праўды" на брыфінгу 22 красавіка ў Брусэлі, паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі Гіём Мерсье.
Мерсье адзначыў, што працэс пашырэння ЕЗ з'яўляецца прыярытэтным для Еўракамісіі, і Украіна рухаецца на шляху ў ЕЗ са стабільным прагрэсам, дэманструючы самую высокую за ўсю гісторыю пашырэння хуткасць правядзення скрынінга.
"Пашырэнне застаецца адным з галоўных прыярытэтаў гэтай Камісіі. І мы пачалі перамовы з Украінай у чэрвені 2024 года. Украіна дэманструе стабільны прагрэс на шляху да сяброўства ў ЕЗ. Цяпер мы знаходзімся ў працэсе правядзення двухбаковага скрынінга па розных тэматычных кластарах права ЕЗ", - нагадаў прадстаўнік Еўракамісіі.
“У выпадку з Украінай мы выкарыстоўваем паскораную працэдуру - скрынінг адбываецца з беспрэцэдэнтнай хуткасцю. Гэта стала магчымым дзякуючы шчыльнаму супрацоўніцтву экспэртаў Еўракамісіі з украінскімі партнёрамі, каб забяспечыць максімальна эфектыўнае праходжанне гэтага этапу”, - заявіў Гіём Мерсье.
Ён удакладніў, што "гэтая праца (працэс скрынінга) працягнецца да восені".
Мерсье пацвердзіў, што Украіна ўжо гатова да адкрыцця першага перагаворнага кластара "Асновы" (Fundamentals), але для гэтага неабходна згоду ўсіх 27 дзяржаў-членаў ЕЗ.
“Украіна выканала ўсе ўмовы для адкрыцця першага кластара - так званага кластара “Асновы”. Але, як вы правільна заўважылі, гэта патрабуе згоды ўсіх дзяржаў-чальцоў”, - сказаў ён.
Нагадаем, што адкрыццё першага кластара заблакавала Вугоршчына, высоўваючы дадатковыя ўмовы наконт правоў вугорцаў Закарпацця.
Мерсье дадаў, што па гэтым пытанні "цяпер працягваецца абмеркаванне ў Радзе ЕЗ".
“Са свайго боку, Камісія надае ўсебаковую падтрымку Украіне ва ўсіх магчымых формах - тэхнічнай, палітычнай і фінансавай. Мы працягваем гэта рабіць і надалей, а таксама падтрымліваем актыўны дыялог з усімі дзяржавамі-чальцамі”, - падкрэсліў прадстаўнік Еўракамісіі.