Швайцарыя абвясціла аб санкцыях супраць крамлёўскіх прапагандыстаў
- 22.04.2025, 16:54
- 2,424

У спіс патрапілі восем расейскіх СМІ.
Урад Швайцарыі далучыўся да антырасейскіх санкцый Еўразвязу. Былі ўведзеныя абмежаванні супраць васьмі расейскіх сродкаў масавай інфармацыі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Федэральныя ўлады Швайцарыі.
Адзначаецца, што Федэральны дэпартамент эканомікі EAER ўнёс змены ў дадаткі 8 і 25 Указа аб мерах, звязаных з сітуацыяй ва Украіне 17 снежня 2025 года.
Гэтымі зменамі прадугледжана ўнясенне ў Дадатак 25 васьмі арганізацый, якія працуюць у інфармацыйнай прасторы. Цяпер назвы СМІ, супраць якіх уведзены абмежаванні, не ўдакладняюцца.
Таксама былі абноўленыя запісы пра 158 падсанкцыйных асоб і арганізацыі у Дадатку 8. Абмежавальныя захады ўваходзяць у дзеянне 23 красавіка 2025 года.