23 красавiка 2025, Серада, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом: 18 краін прапанавалі ЗША гандлёвыя ўгоды

1
Белы дом: 18 краін прапанавалі ЗША гандлёвыя ўгоды

Дэлегацыя ЗША сустрэнецца з прадстаўнікамі 34 краін на гэтым тыдні.

18 замежных дзяржаў накіравалі Вашынгтону пісьмовыя прапановы аб гандлёвай угодзе. Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца Белага дома Кэралайн Лівіт.

«Дасягнуты вялікі прагрэс», - адзначыла Лівіт на брыфінгу.

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мэлані прыязджала ў Вашынгтон для абмеркавання гандлёвай угоды з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам. У выніку Трамп паабяцаў пайсці на адпаведныя пагадненні з Еўропай.

Адначасова з гэтым учора, 21 красавіка, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс прыбыў у Індыю, каб прапрацаваць гандлёвае пагадненне Вашынгтона і Дэлі ўкладанне ўгоды можа даць Дэлі новыя тарыфныя перавагі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках