Што засталося ад найбуйнейшага ў Расеі арсенала пад Масквой
23- 23.04.2025, 8:22
- 25,216

Там захоўвалася зброя з Ірана і КНДР.
На тэрыторыі 51-га арсенала ГРАУ ва Уладзімірскай вобласці РФ прагрымелі магутныя выбухі. Там дагэтуль працягваецца дэтанацыя і пажары. Агонь перакінуўся ўжо і на лес. Сама меней 90% арсенала можа быць цалкам знішчана. Пра гэта заявіў лейтэнант УСУ з пазыўным «Алекс».
Згодна са спадарожнікавымі здымкамі, агонь ахапіў літаральна ўсю тэрыторыю арсенала - амаль 45 памяшканняў.
«Могуць быць пэўныя хібы, аднак назіраецца шчыльны пажар унутры, таму там хіба ацалелі некалькі памяшканняў, якія размешчаныя па краях. Па-другое, гледзячы відэа, бачым, што пажар ужо перакінуўся на лес, размешчаны вакол арсенала. Прычым пажар не лакальны за межамі, а бачым выразны слуп агню, які рухаецца далей», - напісаў ён.
«Алекс» не ўпэўнены, што арсенал быў напоўнены «пад завязку», бо ў ворага таксама ёсць праблемы з боекамплектамі. У той жа час важна адзначыць, што гэты арсенал адзін з найбліжэйшых да Масквы. Лейтэнант сцвярджае, што менавіта туды маглі перанакіроўваць дапамогу ад Ірана і КНДР.
«Калі ён быў напоўнены хаця б напалову - ужо вельмі добра, аднак тут адыгрывае ролю не толькі колькасць, а і якасць», - напісаў лейтэнант УСУ.
Выбухі на 51-м арсенале РФ - што вядома
22 красавіка на вайсковым арсенале ва Уладзімірскай вобласці РФ прагрымелі выбухі. Дроны атакавалі 51-ы арсенал Галоўнай ракетна-артылерыйскай управы Мінабароны РФ. Ужо вядома, што абвешчана эвакуацыя з 7 навакольных населеных пунктаў, сярод іншага і Мірнага. Мясцовыя там засталіся без вокнаў і зараз таксама чуюць свіст ракет, якія дэтануюць.
51-ы арсенал ГРАУ з'яўляецца адным з найбуйнейшых складоў боепрыпасаў расейскага Міністэрства абароны. Што цікава, гэты аб'ект быў сярод атрымальнікаў вайсковага грузу, перавезенага з Беларусі ў Расею.
Кіраўнік ЦПД пры РНБА Андрэй Каваленка расказаў, што захоўвалася на вялізным арсенале РФ. На ім захоўваецца прыкладна 105 тысяч тон узбраення, сярод якога былі ракеты «Іскандэр», «Точка-У», «Кінжалы»; боепрыпасы для комплексаў Панцыр-С1, С-300, С-400, «Град», «Смерч», «Ураган».