На Беларусь насоўваюцца палкі заедзі-крымасмокаў
5- 23.04.2025, 11:24
- 8,226

Эпідэміёлагі назвалі тэрміны, калі гэта адбудзецца.
Спецыялісты Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя агучылі свой прагноз, калі сёлета ў Беларусі пачнецца масавы вылет крывасмактальных кузурак. Ён адбываецца кожны год, а вось яго інтэнсіўнасць залежыць ад варункаў надвор'я, піша «Тэлеграф».
Гаворка ідзе ў першую чаргу пра крывасмактальную заедзь сямейства Simuliidae. Іх сліна мае таксічнае ўздзеянне і можа справакаваць моцныя алергічныя рэакцыі ў чалавека і жывёл. Акрамя таго, заедзь здольная пераносіць узбуджальнікаў арбавірусных інфекцый, таму спецыялісты рэкамендуюць падрыхтавацца да масавага вылету заедзі.
Як правіла, у вадаёмах Берасцейскай вобласці гэты перыяд выпадае на трэцюю дэкаду красавіка - пачатак тарўня, а пік - на 1-2 дэкаду траўня. Мяркуючы з таго, што на апошнюю дэкаду красавіка сіноптыкі спрагназавалі істотнае пахаладанне, сёлета гэты перыяд ссунецца на больш позні час.
«У рацэ Буг (раён Берасцейскай цытадэлі) выяўлены лічынкі і крывасмокаў сярэднявеснавых відаў. Такім чынам, пры захаванні стабільнага цёплага надвор'я масавы вылет крывасмактальнай заедзі прагназуецца ў канцы красавіка – пачатку траўня», – прадставілі спецыялісты справаздачу энтамалагічных абследаванняў, праведзеных 17 красавіка 2025 года.
Экспэрты папярэдзілі, што актыўнасць машкары працягнецца ў сярэднім месяц, а максімальная колькасці іх пратрымаецца не больш за 10-14 дзён, пасля чаго рэзка пойдзе на спад.
Для таго, каб абараніцца ад заедзі, спецыялісты звычайна рэкамендуюць актыўна карыстацца рэпелентамі, а для прафілактыкі алергічнай рэакцыі - прымаць антыгістамінные прэпараты. Выходзячы на двор у перыяд пікавай актыўнасці машкары людзям таксама рэкамендуюць надзяваць шчыльна закрытае адзенне.