У Беларусі не будуць працаваць банкаўскія карткі
- 23.04.2025, 11:30
- 4,762

Названая дата.
Уночы з 23 на 24 красавіка ў Беларусі запланаваны тэхналагічныя работы Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Яны пройдуць з 03.20 да 06.30.
У гэты перыяд магчымыя перабоі ў абслугоўванні банкаўскіх картак - як пры аплаце ў крамах і сэрвісных арганізацыях, так і пры зняцці гатоўкі, выкарыстанні банкаматаў і тэрміналаў самаабслугоўвання.
Паслугамі цэнтра карыстаюцца наступныя банкі:
Беларусбанк
Белаграпрамбанк
Сбер Банк
БСБ Банк
Парытэтбанк
Белінвестбанк
БНБ-Банк
Банк "Рашэнне"
Франсабанк
Цэпткр Банк
БТА Банк