Польшча ў найбліжэйшыя гады тэмпамі росту эканомікі апярэдзіць Японію і Гішпанію
3- 23.04.2025, 20:01
- 5,628

Прагноз МВФ.
Калі Польшча захавае цяперашнія тэмпы росту эканомікі, то цягам наступных пяці гадоў яна апярэдзіць Гішпанію і Японію ў ВУП (з улікам ПДВ) на душу насельніцтва. Больш за тое, яна можа дагнаць Вялікую Брытанію. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на разлікі польскага VeloBank, якія, у сваю чаргу, грунтуюцца на абноўленым прагнозе МВФ.
Гэты індыкатар улічвае не толькі намінальны ВУП, але і розніцу ў коштах тавараў і паслуг у розных эканоміках.
Адзначаецца, што 22 красавіка МВФ апублікаваў прагнозы глабальнага эканамічнага росту. Праз новыя мыты Трампа рост сусветнага ВУП у 2025 годзе прагназуецца на ўзроўні 2,8 адсотка (у студзені чакалася 3,3 адсотка). Прагноз на наступны год зніжаны на 0,3 адсоткавага пункта да 3 адсоткаў.
У той самы час рост ВУП Польшчы прагназуецца вышэйшым за агульнасусветны ўзровень – 3,2% у 2025-м і 3,1% у 2026-м.
«Палякі будуць станавіцца ўсё багацейшымі, а наш ВУП на душу насельніцтва, верагодна, дагоніць Вялікую Брытанію ўжо ў 2030 году, апярэдзіўшы Гішпанію і Японію», мяркуюць у VeloBank.
Właśnie wyszły nowe 5-letnie prognozy @IMFNews i jak zawsze skala postępu polskiej gospodarki robi OGROMNE wrażenie. Wyprzedzimy Japonię, Hiszpanię, a także mamy realnie szansę na początku lat 30. mieć PKB pc ppp takie jak Wlk. Brytania. pic.twitter.com/MNUmp3ufFG
— Piotr Arak (@piotrarak) April 22, 2025