23 красавiка 2025, Серада, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Уладзімірскай вобласці РФ больш за суткі выбухае ваенны склад

7
Ва Уладзімірскай вобласці РФ больш за суткі выбухае ваенны склад

У Кіржацкім раёне зачыненыя прадпрыемствы і навучальныя ўстановы.

У Кіржацкім раёне Уладзімірскай вобласці прадаўжаюцца выбухі на складзе боепрыпасаў, паведаміў губернатар Аляксандр Аўдзееў. «Дынаміка добрая, але пакуль дэтанацыя захоўваецца. Таму пастанову пра вяртанне эвакуяваных жыхароў у дамы і аднаўленне працы ўсіх прадпрыемстваў прымаць заўчасна», – напісаў ён у сераду, 23 красавіка, у Telegram.

Паводле ягоных словаў, навучальныя ўстановы будуць заставацца зачыненымі і 24 красавіка.

У выніку выбухаў боепрыпасаў, што пачаліся напярэдадні, на размешчаным у Кіржацкім раёне ваенным складзе пацярпелі чатыры чалавекі. 23 красавіка ў раёне зачыненыя ўсе навучальныя ўстановы і частка прадпрыемстваў. Былі эвакуяваныя сотні мясцовых жыхароў з сямі населеных пунктаў і 12 дачных пасёлкаў. Паводле звестак губернатара, у пунктах часовага размяшчэння знаходзяцца 495 чалавек.

Паводле звестак кампаніі «Уладзімірцеплагаз», адключаныя сем кацельняў у Кіржацкім раёне, чаму без ацяплення і гарачага водазабеспячэння засталося больш за 12 тысячаў жыхароў і 12 сацыяльных аб'ектаў.

Мінабароны РФ сцвярджае, што выбух адбыўся праз парушэнне патрабаванняў бяспекі пры правядзенні працы з выбуховымі матэрыяламі. Telegram-канал Astra паказвае, што інцыдэнт адбыўся побач з пасёлкам Барсава, дзе знаходзіцца 51-ы арсенал галоўнай ракетна-артылерыйскай управы (ГРАУ) Мінабароны РФ. Паводле звестак украінскага ваеннага партала Defence Express, гэта «даволі вялікі склад агульнай плошчай блізу 3,5 кв км».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках