Данія прафінансуе новую партыю боепрыпасаў для УСУ
2- 23.04.2025, 20:38

Капенгаген вылучыў Кіеву $48 млн.
Данія вылучыла блізу 317 млн дацкіх кронаў (прыкладна $ 48 млн) на перадачу артылерыйскіх боепрыпасаў Украіне праз Эстонію. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Даніі.
Дапамога прадугледжаная ў рамках 25-га пакету ваеннай падтрымкі і з'яўляецца адказам на крытычную патрэбу Узброеных сілаў Украіны ў снарадах розных калібраў.
Міністр абароны Даніі Троэльс Лунд Поўльсэн падкрэсліў, што магчымае перамір'е павінна суправаджацца дакладнымі гарантыямі бяспекі, і Данія ўжо пацвердзіла гатоўнасць зрабіць унёсак у патэнцыйную міратворчую місію.
Перадача боепрыпасаў ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Эстоніяй, якая ў канцы 2023 ініцыявала ўласную праграму паставак артылерыі для Украіны.
«Перадачы Украіне павінны ажыццяўляцца ў адпаведнасці з канкрэтнымі пажаданнямі і запатрабаваннямі Украіны. Добра і важна, што Эстонія здольная даставіць украінцам жаданыя тыпы боепрыпасаў. Мы павінны прадаўжаць падтрымліваць гэта, а таксама вывучаць магчымасці супольнай падтрымкі Украіны ў іншых адпаведных сферах», – дадаў Поўльсэн.
Краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі таксама пастанавілі каардынаваць ваенную падтрымку, абсталёўваючы, навучаючы і пастаўляючы сілы і сродкі, эквівалентныя ўкраінскай брыгадзе. Данія ўжо прыняла пастанову аб перадачы абсталявання і матэрыялаў у падтрымку ўкраінскіх брыгадаў. Акрамя таго, зарэзерваваныя сродкі для далейшых закупак, а таксама прапрацоўваецца пытанне пра супольную з Нарвегіяй і Швэцыяй перадачу бронетранспарцёраў.