24 красавiка 2025, Чацвер, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская дэлегацыя сустрэлася з Келагам у Лондане

1
Украінская дэлегацыя сустрэлася з Келагам у Лондане

Міністр абароны Украіны назваў сустрэчу «вельмі прадуктыўнай і паспяховай».

Украінская дэлегацыя сустрэлася са спецпасланнікам амерыканскага прэзідэнта Кітам Келагам у Лондане 23 красавіка. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.

«Мы гаварылі пра нашу паслядоўную пазіцыю, таксама пра спыненне агню, а таксама пра гарантыі бяспекі. Са свайго боку мяркую, што сустрэча была вельмі прадуктыўнай і паспяховай», – расказаў кіраўнік Мінабароны.

Адказваючы на пытанне, ці існуе агульная пазіцыя хаўруснікаў Украіны для заканчэння вайны, Умераў сказаў, што не можа раскрываць усіх дэталяў.

«Асноўнае, наша ўкраінская пазіцыя – бяспека нашага насельніцтва, міжнародна прызнаныя межы, доўгі мір і гарантыі бяспекі. Дэталі ўжо пасля», – дадаў міністр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках