24 красавiка 2025, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкардсмэн НХЛ у сілавых прыёмах абвясціў пра заканчэнне кар'еры

Рэкардсмэн НХЛ у сілавых прыёмах абвясціў пра заканчэнне кар'еры

Канадскі хакеіст правёў 17 сезонаў у НХЛ у складзе «Нью-Ёрк Айлендэрс» і «Мінесоты».

Канадскі хакеіст, рэкардсмэн НХЛ у сілавых прыёмах Кэл Клатэрбак абвясціў у сваім Instagram пра заканчэнне кар'еры ва ўзросце 37 гадоў.

«Праз 17 гадоў прыйшоў час павесіць канькі на цвік. Я бязмерна ўдзячны кожнаму таварышу ў камандзе, трэнеру, заўзятару і кожнаму моманту на гэтым шляху. Хакей даў мне ўсё – мэту, братэрства і ўспаміны на ўсё жыццё», – напісаў Клатэрбак.

У цяперашнім сезоне Клатэрбак нідзе не гуляў, а да гэтага 11 гадоў форвард правёў у «Нью-Ёрк Айлендэрс». У НХЛ ён таксама выступаў за «Мінесота Уайлд». Усяго хакеіст правёў 1064 матчы і набраў 293 (143+150).

Клатэрбак правёў 4029 сілавых прыёмаў, што з'яўляецца найлепшым вынікам у гісторыі НХЛ. Далей у спісе найлепшых у гэтым паказніку размясціліся Мэт Марцін (3936), Аляксандр Авечкін (3743) і Люк Шэн (3660), якія яшчэ прадаўжаюць кар'еру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках