24 красавiка 2025, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сібіга і Ярмак раскрылі дэталі сустрэчы з Келагам у Лондане

1
Сібіга і Ярмак раскрылі дэталі сустрэчы з Келагам у Лондане

Адбыўся "канструктыўны абмен думкамі аб шляху да міру".

Кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга і кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак расказалі, як украінская дэлегацыя падчас візіту ў Лондан 23 красавіка правяла сустрэчы з еўрапейскімі партнёрамі і спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Кітам Келагам.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга расказаў на Х, што са спецыяльным прадстаўніком ЗША генералам Кітам Келагам адбыўся "канструктыўны абмен думкамі аб шляху да міру".

“Украіна, як ніхто іншы ў свеце, імкнецца да спынення вайны. Мы адданыя супольгнай працы для дасягнення гэтай мэты”, - падкрэсліў Сібіга.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак адзначыў, што ўкраінская дэлегацыя падкрэсліла: "неадкладнае, поўнае і безумоўнае спыненне агню павінна стаць першым крокам да пачатку перамоў аб дасягненні справядлівага і трывалага міру".

"Я адзначыў, што пры ўсялякіх абставінах Украіна будзе абараняць свае прынцыповыя пазіцыі ў час перамоў, паколькі яны складаюць асновы яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці", - дадаў Ярмак.

Ён таксама ўказаў, што з Келагам дамовіліся "працягваць дыялог і рэгулярныя кантакты".

Чакалася, што 23 красавіка ў Лондане адбудуцца перамовы на ўзроўні міністраў замежных спраў Украіны, ЗША, Францыі, Нямеччыны і Вялікабрытаніі. Аднак МЗС Вялікабрытаніі ў сераду пацвердзіла, што перамовы на ўзроўні міністраў адкладзеныя, затое сустрэчы адбудуцца на ўзроўні высокапастаўленых чыноўнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках