«Дзвярэй ужо няма, і дзіцяці перада мной няма»
8- 24.04.2025, 10:49
- 5,182

Кіяне расказалі аб ночы 24 красавіка.
У ноч на 24 красавіка расейскае акупацыйнае войска нанесла масаваны ракетна-дронавы ўдар па сталіцы Украіны. У выніку атакі ў Кіеве ёсць ахвяры, дзясяткі людзей пацярпелі. Жыхары горада расказалі аб тым, як перажылі гэтую страшную ноч.
Са слоў кіян, трывогу яны не чулі, а прачнуліся ўжо ад першага выбуху, піша «Главред».

«Прачнуліся ад выбуху, трывогу не чулі, звыклі», - кажа адна з жыхарак.
Разам з дзіцем яна выйшла ў калідор, і пасля выбухаў патухла святло.
«Мы апынуліся на метры каля ўваходных дзвярэй. Але я разумею, што дзвярэй ужо няма. І дзіцяці перада мной няма. Я думала, што ў нас абвалілася ўсё і маё дзіця ўжо ўнізе (…) Гэта была дакладна ракета, выбух быў балістычны (…) Потым літаральна праз пяць хвілін быў шахед», - расказала жанчына.
Пасля гэтага яна адвяла дзіця ў сховішча, а сама вярнулася дадому, каб забраць ката. З ейных слоў, з другога паверха мужчына крычаў, што не мог выйсці. Ратавальнікі дапамаглі яму выйсці.
Яшчэ адна жыхарка горада расказала, што падчас атакі спала, трывогу не чула. Яна знаходзілася ў далёкім пакоі і разбудзіў яе малодшы брат. Як толькі ён пастукаў у дзверы, раздаўся выбух. З-за выбухнай хвалі яго заваліла мэбляй. Калі яго ўдалося дастаць, сям'я адправілася ў сховішча і прасядзела там да пяці гадзін раніцы.
«Усе выходзяць, дым, пыл, нічога не відаць», - сказала дзяўчына.
Калі знаёмыя сталі прыходзіць у сховішча, яна даведалася, што з-за ўдару знесла палову дома.
Тым часам вядомыя ўкраінскія фатограф Улада і Канстанцін Ліберавы расказалі, што ў выніку варожай атакі пацярпела цяжарная жанчына.
«Падчас працы ДСНС двойчы атакавалі шахеды па тым жа раёне. У момант, калі работнікі Дзяржаўнай НС разам з цывільнымі даставалі з-пад руінаў маладую дзяўчыну. «Сонейка, мы цябе дастанем, мы тут» - так супакойваў яе адзін з ратавальнікаў пад гучны гул шахеда, які пралятае», - распавялі фатографы ў Instagram.

Паводле апошніх звестак, якія паведаміў мэр Клічко, у бальніцах сталіцы зараз знаходзіцца 31 чалавек, з якіх - 5 дзяцей. Усяго ў выніку начнога нападу пацярпелі 70 чалавек.
«Адносна загінулых - канчатковая інфармацыя ўдакладняецца. Ратавальнікі працягваюць разбіраць руіны ў двух пашкоджаных дамах у Святошынскім раёне», - напісаў ён у Telegram.




