24 красавiка 2025, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Расею наляцелі дроны: выбухі прагрымелі пад Масквой

11
На Расею наляцелі дроны: выбухі прагрымелі пад Масквой

Там размешчаная вытворчасць ракетных комплексаў.

Уночы 24 красавіка ў Каломне, недалёка ад сталіцы Расеі Масквы, прагрымелі выбухі ў выніку атакі невядомых беспілотнікаў, піша «Главред».

Як паведамляюць расейскія СМІ, там размешчаная АТ "Навукова-вытворчая карпарацыя "КБ машынабудавання", на якое і нібыта была праведзеная атака.

Рэч у тым, што прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці пераносных зенітных ракетных комплексаў, супрацьтанкавых ракетных комплексаў, аператыўна-тактычных ракетных комплексаў і комплексаў актыўнай абароны.

Мясцовыя жыхары заявілі, што чулі гукі працы СПА, а таксама апублікавалі кадры, на якіх чуваць, як ляціць дрон, раздаюцца выбухі і стрэлы.

Афіцыйна ўлады РФ спачатку не каментавалі атаку, аднак пасля ў Мінабароны краіны-агрэсара традыцыйна зрабілі справаздачу аб паспяховай працы СПА, якая нібыта збіла два дроны ў межах Маскоўскай вобласці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках