У Беларусі даражэюць цыгарэты
4- 24.04.2025, 12:13
- 2,014

Ужо з 1 траўня.
Міністэрства падаткаў і збораў падало звесткі аб максімальных раздробных цэнах цыгарэт з фільтрам, якія пачнуць выкарыстоўвацца ў Беларусі з 1 траўня бягучага года.
Паводле звестак МПЗ, сярод прадукцыі ТАА «Тытунь-Інвест» некалькі найменняў цыгарэт з 1 траўня падаражэюць на 10 капеек:
"Карона слім" - да 4,15 рубля за пачак;
"Карона стыль" і "Карона эліт" – да 3,85 рубля за пачак.
Пры гэтым кошты на цыгарэты іншых вытворцаў не павысяцца.
Акрамя гэтага, у лінейцы цыгарэт, якія выпускаюцца ЗТАА "АЛІДІ-Вест", з'явіцца новы прадукт Dunhill Compact Silver па 7,40 рубля за пачак.